09.04.2023
З Вялікаднём!
Віншуем усіх, хто святкуе сёння чароўнае свята Вялікадня!
Светлае Хрыстова Уваскрэсенне — галоўная падзея царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята.
Няхай ў вашым жыцці часцей з'яўляюцца новыя радасці і перамогі, а ў сэрцы зберагаецца моцная вера ў лепшую будучыню! З цяплом і любоўю да вас!
