17x ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ
15x ОБЛАДАТЕЛИ КУБКА БЕЛАРУСИ
2х ЧЕМПИОНЫ SEHA — GAZPROM LEAGUE
MESHKOV BREST

Шмат сюрпрызаў i выдатная перамога!

Мяшкоў Брэст — СКА — 27:26.

З турнірнага пункту гледжання апошняе гандбольнае «класіка» рэгулярнага чэмпіянату не мела ніякага значэння — «Мяшкоў Брэст» ужо даўно датэрмінова ўзяў першае месца. Аднак матч усё роўна чакаўся гарачы. Асабліва для заўзятараў, для якіх клуб падрыхтаваў шмат сюрпрызаў.

Па-першае, у сераду быў Дзень роднай мовы, таму на арэне грала беларуская музыка, а публiка падтрымлівала хлопцаў па-беларуску. Па-другое, сустрэча праходзіла пад афішай «БГК і ратавальнікі Брэста — за бяспеку разам!» Сяброўства з МНС пачалося яшчэ падчас здымак навагодняга роліка, а зараз перарасло ў ідэю правесці сумесны матч.

Атрымалася выдатна! Перад арэнай стаяў спецтранспарт, унутры інтэрактыўныя гульнявыя зоны, а на трыбунах каманду разам з Зубрам падтрымлівалі маскоты МНС. Але галоўная неспадзеўка здарылася ў перапынку. Ратавальнікі спусціліся з-пад купала арэны і падарылі кветкі дзяўчатам з групы падтрымкі БГК Stars. Было эфектна!

Эфектным атрымаўся і сам гандбол. У нас, дарэчы, дэбютаваў Арсень Драгашэвіч. Адзначым таксама вяртанне пасля працяглай рэабілітацыі Паўла Андрэева. У той жа час па медыцынскіх паказаннях адсутнічалі Ілля Усік, Аляксей Салаўёў, Аляксей Шынкель, Юсэф Ахмед Хасан, Андрэй Юрынок і Валянцін Куран. На жаль, Куран на адной з трэніровак зламаў руку і прапусціць паўтара-два месяцы.

Аднак нават без ключавога плэймэйкера мяшкоўцы спраўляліся добра. Гульня пачалася з сэйва Дзяніса Забалотіна і хуткага гола Эдуарда Яраша. Доўгі час падапечныя Эдуарда Какшарова ўтрымлівалі перавагу ў адзін мяч. Але потым СКА вырваўся наперад на +2. Аднак БГК хутка зраўняў, а да перапынку зноў атрымаў перавагу — 17:15. Нават нягледзячы на дзесяць галоў Ігара Бяляўскага.

На старце другой паловы брэстаўчане павялічылі адрыў да +3, і ён захоўваўся прыкладна да 45 хвіліны. Затым армейцы зноў актывізаваліся — і канцоўка атрымалася нервовай. У духу папярэдніх «класіка». Але мы ўсё ж такі перамаглі!

BETERA СУПЕРЛІГА
Тур 20

МЯШКОЎ БРЭСТ — СКА-МІНСК — 27:26 (17:15)
17.01. БРЭСТ. ПС «Вікторыя». 18:30.
СУДДЗІ: В.Буцкевіч, Ю.Буцкевіч (Гродна).
ДЭЛЕГАТ: В.Грыцэвіч (Мінск).
МЯШКОЎ БРЭСТ: Забалоцін, Мацкевіч; Будзейка (1), Драгашэвіч, Гарбуз, Шкурынскі (4), Падшывалаў, Сцяпанавіч (3), Жыла, Маціяшавіч (3), Лазавіч (1), Шумак (2), Баранаў (7), Вяргейчык, Яраш (5), Андрэеў (1).
СКА: Колас, Кавалёў; Хмялькоў (5), Баранчык (1), Нікановіч (3), Камышык, Шабельнікаў, Крывенка, Сельвясюк (3), Рабчынскі, Бяляўскі (10), Лукашонак, Нямкоў (4), Пушкін, Ладуцька, Ермакоў.

КАЛЯНДАР І ВЫНІКІ


Партнеры клуба
Белгазпромбанк Gefest BREMOR Санта Ритейл Betera Kempa
SEHA – GAZPROM LEAGUE
SEHA-Gazprom League
Детско-юношеская гандбольная лига “ZUBR CUP”
zubrcup
Официальный фитнес-партнер
Графит
Информационный партнер
Slivki Брест