13x ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ
13x ОБЛАДАТЕЛИ КУБКА БЕЛАРУСИ
2x ВИЦЕ-ЧЕМПИОНЫ SEHA-Gazprom Лиги
MESHKOV BREST

Усё, што трэба ведаць пра гульню БГК — «Кіль»

У Брэст вяртаецца Ліга чэмпіёнаў! Чатыры гады запар нашы гандбалісты выходзілі ў плэй-офф найбольш прэстыжнага турніру Еўропы. Цяпер у каманды зноў надыходзіць час важных гульняў: 22 лютага ў госці завітае нямецкі «Кіль» (19:30), 29-га — партугальскі «Порту» (19:30). І зноў ёсць шанец патрапіць у топ-16. У суботу трэба перамагаць самім і чакаць, што «Вардар» адолее на выездзе «Порту». У македонцаў зараз цяжкае становішча, аднак для іх часцяком чым цяжэй — тым лепш ...

Што тычыцца «Кіля», то яго гісторыя пачалася яшчэ ў 1904 годзе. Цяпер гэта адзін з самых тытулаваных клубаў свету. Хлопцы з поўначы Германіі 20 разоў выйгравалі Бундэслігу, якая лічыцца прэстыжным нацыянальным чэмпіянатам. Акрамя таго, яны чатырнаццаць гадоў запар выступалі ў Лізе чэмпіёнаў і кожны раз выходзілі ў топ-8 — проста фантастычны паказчык. За гэты час каманда сем разоў дабіралася да фіналу і тройчы станавілася лепшай у Еўропе. Там сабраны прызёры чэмпіянатаў свету і Алімпіяд: Ніклас і Магнус Ландзіны, Ніклас Экберг, Дамагой Дувняк...

Праўда, у мінулым сезоне «Кілю» прыйшлося здавольвацца Кубкам ЕГФ, які немцы выйгралі з дзесяццю перамогамі ў дзесяці гульнях. Летам у камандзе памяняўся галоўны трэнер: на пазіцыю Альфрэда Гісласона прыйшоў Філіп Йиха, які скончыў кар´еру ў 2017-м і які працаваў раней асістэнтам. Дарэчы, у немцаў адна з самых узроставых каманд у ЛЧ - 27,95 года ў сярэднім. Старэй толькі «Рыіхімякі» (28,92), «Спортынг» (28,34), «Дынама» Бухарэст (28,32) і «Еўрафарм» (28,23). У хлопцаў Рауля Алонса ўзрост ніжэй за сярэдні па лізе — 25,16.

«Кіль» пачаў цяперашнюю Лігу чэмпіёнаў з хатняй нічыі супраць «Віве» (30:30). Але ўжо ў наступным туры ён перамог у гасцях «Веспрэм» — 37:31. У далейшым немцы ўпэўнена ішлі па дыстанцыі і ў мінулым туры датэрмінова занялі першае месца ў нашай групе. Такім чынам, клуб трапіў у чвэрцьфінал турніру.

«Кіль» — адзін з тых супернікаў, якіх БГК яшчэ не перамагаў. Хоць у «Вікторыі» мяшкоўцы двойчы былі блізкія да таго, каб адабраць ачкі ў гранда: ў 2014 і 2017 гадах наша каманда саступала з розніцай ўсяго толькі ў мяч. Прычым у 2017-м пасля першага тайма берасцейцы мелі +2.

01.10.2005 Кіль — БГК — 35:28 (19:11)

06.11.2005 БГК — Кіль — 31:37 (15:21)

09.10.2014 БГК — Кіль — 24:25 (11:11)

19.02.2015 Кіль — БГК — 33:22 (17:11)

04.11.2017 БГК — Кіль — 24:25 (14:12)

25.11.2017 Кіль — БГК — 33:23 (15:10)

25.09.2019 Кіль — БГК — 31:23 (13:12)

Апошняя сустрэча супернікаў здарылася на старце цяперашняй Лігі чэмпіёнаў. Тады БГК выдатна пачынаў, але ў выніку фаварыт пацвердзіў свой статус.

КІЛЬ — БГК — 31:23 (13:12)

25.09. Кіль. Sparkassen-Arena. Пачатак, а 20:00.

Суддзі: Й.Мадсен, Х.Мортенсен (Данія).

КІЛЬ: Н.Ландзін, Квенштедт; Дувняк (4), Рэйнкинд (3), М.Ландзін (1), Крысцьянсан (1), Вінчак (5), Экберг (4), Рамэль (2), Дамке (5), Зарабец (1), Горак, Білык (4), Пекелер (1), Нільсан.

БГК: Пешыч, Мацкевіч; Канкараш (5), Кулак, Паніч (6), Шкурынскій (3), Юрынок (1), Аккамбрэ (1), Шумак (1), Баранаў (1), Разгор (1), Сельвясюк (1), Джукіч (1 ), Вайлупаў, Малус (2).

Аднак гэта не значыць, што цяпер у нас няма шанцаў. Па-першае, як адзначалася вышэй, «Кіль» ужо забяспечыў сабе першае месца ў групе. І на гэтым тыдні для немцаў куды больш значным быў паядынак Бундэслігі ў Балингене (дарэчы, пераможны — 32:20). А, па-другое, мяшкоўцы стабільна перамагаюць грандаў на сваёй пляцоўцы. У брэсцкай калекцыі ўжо ёсць вікторыі над нямецкім «Райн-Левенам», польскім «Віве», македонскім «Вардарам», венгерскім «Пікам», французскімі ПСЖ і «Манпелье» ...

Дарэчы, да прыходу ў БГК імя. Мяшкова Рауль Алонса працаваў памочнікам галоўнага трэнера ў «Кілі». Разам з «зебрамі» настаўнік чатыры разы перамагаў у чэмпіянаце Германіі (2010, 2012-14), тройчы — у Кубку краіны (2011-13), і двойчы — у Суперкубку (2012, 2014). Акрамя таго, двойчы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2010, 2012). Напярэдадні сустрэчы з былым клубам іспанскі спецыяліст падзяліўся меркаваннем аб суперніку:

- «Кіль» — адна з лепшых каманд у гісторыі гандбола. У мінулым годзе там адбылося нямала змен. Пасаду галоўнага трэнера пасля адзінаццаці гадоў працы пакінуў Альфрэд Гісласон. Але замест яго прыйшоў Філіп Йіха, які выдатна знаёмы з філасофіяй клуба. Гэта вельмі важна, бо «Кіль» увесь час думае не толькі пра перамогі і паразы, але і пра развіццё.

Я выдатна знаёмы з менталітэтам тамтэйшых гандбалістаў — яны хочуць перамагаць у кожным матчы, па-за залежнасці ад статусу і значнасці. Таму будзе нялёгка. У саперніка багатыя магчымасці. У прыватнасці, ёсць дзве розныя сістэмы гульні ў абароне — і абедзьве вельмі эфектыўныя. Трэба старацца рэалізоўваць кожны момант, што не так-то проста, улічваючы, якія галкіперы ў «Кіля». Акрамя таго, важна хутка вяртацца ў абарону і дзейнічаць асцярожна. «Зебры» — хуткая каманда, якая шмат бегае. Яны могуць за некалькі хвілін вырашыць зыход сустрэчы. Але і ў пазіцыйным наступе за немцамі неабходна сачыць, гуляць супраць іх кампактна, як мы рабілі гэта на працягу пяцідзесяці хвілін у першым паядынку. Што ж, будзе цяжка, аднак мы гатовыя змагацца. Тым больш, калі ёсць хоць невялікі шанец трапіць у плэй-офф.

Рауль Алонса - крайні справа ў ніжнім шэрагу. (Фота S.Klahn)

Нельга не адзначыць вяртанне Паўла Горака, якога любілі брэсцкія заўзятары. Па-першае, чэшскі паўсярэдні ўнёс уклад у поспехі клуба ў 2017-2019 гадах. Па-другое, заўсёды прыцягваў увагу дзякуючы сваёй каларытнай знешнасці. Вобраз суровага вікінга выклікаў вельмі брутальныя асацыяцыі, пры гэтым Павел — добры і адкрыты чалавек. Улетку ён сышоў на павышэнне ў «Кіль» і цяпер упершыню вернецца ў Брэст, дзе яго напэўна сустрэнуць цёплымі апладысментамі. А пасля гульні Горак дакладна нікому не адмовіць у аўтографе або сумесным фота.

Павел Горак: «Калі б не «Кіль», напэўна, і зараз гуляў бы за Брэст».

Карацей, абавязкова прыходзьце. І не сумнявайцеся, што вас парадуе не толькі гандбол, але і атмасфера «Вікторыі». Гледачоў традыцыйна чакаюць яркае шоу і шмат забавак. Фішкамі матчу стануць фотазона, прысвечаная Дню абаронцы айчыны, і беларуская мова падчас гульні! Квіткі па СПАСЫЛЦЫ.

Партнеры клуба
GefestСанта БреморСавушкинJomaPari Match
EHF Champions League Men
SEHA-Gazprom League
SEHA-Gazprom League
Информационные партнеры
Rakuten ViberБыстрый центрВечерний Брест
Детско-юношеская гандбольная лига “ZUBR CUP”
zubrcup
Официальный фитнес-партнер
Графит
Официальный автомобильный партнер